Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе прапанаваць у праект бюджэту на 2021 вылучыць па меншай меры $ 250 млн вайсковай дапамогі Украіне на набыццё процітанкавых ракет Javelin, піша pravda.com.ua.

Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны Штатаў Джон Руд. Паводле яго слоў, калі Кангрэс падтрымае праект бюджэту, ЗША працягнуць далейшае прадастаўленне летальнай дапамогі Украіне.

У пачатку кастрычніка Дзяржаўны дэпартамент ЗША дазволіў продаж у Украіне 150 процітанкавых ракет Javelin і звязанага з імі абсталявання на суму каля $39,2 млн даляраў ЗША.

Javelin - галоўная процітанкавая зброя войска і марской пяхоты ЗША. Яна дазваляе салдату ці марскому пяхотніку страляць і хутка рухацца, паколькі ракета самакіравана ляціць да цэлі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0