У міліцыю з заявай аб крадзяжы дакумента звярнуўся 29-гадовы жыхар Баранавічаў. Ён паведаміў, што невядомы ноччу з яго аўтамабіля «Фальксваген Пасат», прыпаркаванага на вуліцы Прытыцкага, выкраў пашпарт, паведамляе Звязда.

Праваахоўнікі змаглі высветліць абставіны інцыдэнту і ўстанавіць асобу падазраванага ў злачынстве. Выкрадальнікам быў 22-гадовы жыхар горада, раней судзімы за рабаванне.

Па інфармацыі Баранавіцкага ГАУС, ноччу зламыснік, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, гуляў па неахоўнай аўтамабільнай стаянцы. Заўважыўшы незачынены аўтамабіль, мужчына залез у яго салон. З машыны ён узяў толькі пашпарт.

Затым, маючы намер пажывіцца яшчэ, злодзей знайшоў іншы аўтамабіль, які таксама быў не зачынены. Аднак там жа і заснуў з чужым пашпартам у кішэні. Раніцай уладальнік машыны, убачыўшы невядомую асобу ў салоне, адразу выклікаў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0