Нелегальны груз выявілі мытнікі ў аўтамабілі Mercedes, які ўязджаў у краіну праз пункт пропуску «Новая Рудня», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

36-гадовы мужчына ехаў з Украіны па «зялёным» калідоры. Аднак пры правядзенні мытнага кантролю пад спальнай паліцай і за спінкай спальнага сядзення мытнікі выявілі схованкі, у якіх знаходзіліся анабалічныя стэроіды (андрагены). Некалькі такіх жа скрынак было схавана сярод асабістых рэчаў.

Увогуле ад мытнага кантролю кіроўца спрабаваў схаваць больш за 25 тысяч шкляных ампул ёмістасцю 1 мл кожная - 90 скрыняў. Кошт тавару, па папярэдняй ацэнцы, больш за 80 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0