Упраўленне Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах прааналізавала прычыны і ўмовы, якія спрыяюць карупцыйным злачынствам у арганізацыях Беларускай чыгункі (далей - БЧ), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У першым паўгоддзі 2019 года асуджаныя 5 службовых асобаў БЧ за здзяйсненне 23 злачынстваў супраць інтарэсаў службы: 2 работнікі - за атрыманне хабараў, 2 - за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, 1 - за даванне хабару. У гэты перыяд зарэгістравана 17 фактаў атрымання хабараў.

У першым паўгоддзі 2018 году былі вынесеныя і ўступілі ў законную сілу абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да 9 асобаў, якім інкрымінавалі 41 карупцыйнае злачынства.

Значная колькасць такіх супрацьпраўных дзеянняў у структурах БЧ здзейснілі кіраўнікі арганізацый і інжынеры па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ў сферы закупак тавараў (работ, паслуг).

На думку пракуратуры, гэты від злачынстваў удвая небяспечны: наносіцца не толькі эканамічны ўрон арганізацыям, але і ставіцца пад пагрозу бяспечная эксплуатацыя чыгуначнага транспарту.

Аналіз паказаў, што прычыны такой сітуацыі - у недахопах сістэмы арганізацыі закупак у БЧ і адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва арганізацый за працай падначаленых.

Як вынік, профільнае ўпраўленне Генпракуратуры накіравала на імя начальніка БЧ інфармацыйную запіску, якая будзе дэталёва разгледжана на пасяджэнні антыкарупцыйнай камісіі БЧ. Гэтую камісію ўзначальвае непасрэдна начальнік БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?