Да 28 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 30 ліпеня, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7-9 градусаў вышэй за нуль па паўночным усходзе да плюс 18-20 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Днём будзе 17-23 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 24-28 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0