Вярхоўны суд змякчыў пакаранне экс-начальніку Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргею Барысевічу, перадае БелТА. Тэрмін асноўнага пакарання зніжаны з 14 да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Барысевіч быў затрыманы ў красавіку 2017 года. Тады КДБ выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць групы службовых асобаў на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Фігуранты абвінавачваліся у тым ліку ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў (закупкi па завышаных цэнах) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Акрамя Сяргея Барысевіча перад судом у ліпені 2018 года паўсталі яшчэ 12 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0