Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Meteoinfo.by паведамляе пра моцны дождж у Мінску ў панядзелак 22 ліпеня. 

Згодна з папярэднім прагнозам, у сталіцы выпадзе да 8,3 мм ападкаў (усяго для ліпеня норма ападкаў складае 89 мм).

Белгідрамет перадаў штармавое на заўтра. Чакаецца, што ноччу па заходняй палове краіны, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Месцамі моцныя залевы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У Мінску раніцай і днём навальніца, месцамі па горадзе моцныя залевы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0