Сетка Ikea звольніла супрацоўніка, які на ўнутраным форуме выказаў меркаванне, што нібыта можа, па меркаванні кампаніі, «парушыць правы і годнасць ЛГБТ+». Цяпер супрацоўнік патрабуе, каб яго вярнулі на працу і выплацілі кампенсацыю. Шведская кампанія сцвярджае, што праблемай нібыта былі не погляды супрацоўніка, а спосаб выказвання свайго меркавання, піша Business Insider.

Запіс Томаша К. быў каментаром да артыкула, разасланага сярод супрацоўнікаў Ikea, які прапагандуе ідэалогію ЛГБТ-руху. Чалавек выказаў сваё негатыўнае меркаванне па гэтым пытанні, выкарыстоўваючы фрагменты Бібліі. Гэта заява прывяла да скасавання працоўнага дагавора з Томашам К. Вымову вынеслі таксама людзям, якім спадабаўся вышэйзгаданы запіс на форуме.

Звольнены супрацоўнік працаваў у краме Ikea у Кракаве. Ён падаў пазоў супраць Ікеа ад свайго імя ў раённы суд у Кракаве. Грошы ад кампенсацыі ён абяцае пералічыць на дабрачыннасць.

Ikea у афіцыйнай заяве адзначыла, што святкавала міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй. З гэтай нагоды кампанія апублікавала артыкул у інтранэце, у якім выказала свае каштоўнасці і пазіцыі па гэтым пытанні.

«Супрацоўнік фактычна выкарыстаў цытаты са Старога Запавету аб смерці, крыві ў кантэксце таго, што здарыцца з гомасэксуальнымі людзьмі», — піша Ikea.

Кампанія адзначае, што іх палітыка ў галіне правоў чалавека і роўнасці накіравана, у прыватнасці, на недапушчальнасць дыскрымінацыі і выключных паводзін.

«Мы паважаем людзей усіх веравызнанняў і цэнім той факт, што мы розныя. Гэта, аднак, не азначае, што мы падтрымліваем выключныя паводзіны ў імя любога іншага погляду», — сцвярджае Ikea.

На гэтую гісторыю ўжо адрэагавала міністэрства юстыцыі Польшчы, піша Польскае радыё.

Віцэ-міністр юстыцыі Марцін Раманоўскі ў апублікаванай у нядзелю, 30 чэрвеня, адмысловай заяве напісаў, што ён з абурэннем успрыняў інфармацыю пра дзеянні гандлёвай сеткі IKEA.

«Звальненне работніка па прычыне выказаных ім адносін адносна акцыі, якая прапагандуе ідэалогію ЛГБТ, я ацэньваю як дыскрымінацыю і парушэнне свабоды сумлення і веравызнання», — напісаў Марцін Раманоўскі. Ён таксама падкрэсліў, што прасоўванне ідэалогіі ЛГБТ ляжыць па-за сферай абавязкаў супрацоўніка, і што згодна з польскай канстытуцыяй і крымінальным кодэксам, нікога нельга прымушаць падтрымліваць дзеянні, якія супярэчаць яго сумленню ці рэлігіі.

Намеснік міністра юстыцыі таксама паведаміў, што ў пракуратуру паступае інфармацыя аб чарговых работніках сеткі IKEA, якія заяўляюць пра парушэнне сваіх правоў у сувязі з навязваннем ім поглядаў, якія супярэчаць іх сумленню і веравызнанню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0