Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, піша БелТА.

Адной з галоўных тэм сустрэчы стала развіццё супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі. «Мы дамаўляліся, што вы пабудзеце ў шэрагу краін, з якімі мы спрабуем супрацоўнічаць і ў нас завязаліся добрыя адносіны. Каб разумець (тут хаваць няма чаго), на якія дзяржавы ў Афрыцы нам абапірацца для выбудоўвання адносін на далёкай дузе. Вы больш, чым хто-небудзь, гэтым займаліся. Што вы можаце прапанаваць у сувязі з гэтым, на каго будзем абапірацца, з кім будзем супрацоўнічаць?» — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Другі шэраг пытанняў тычыўся работы Упраўлення справамі прэзідэнта, падпарадкаваных прадпрыемстваў і арганізацый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта велізарная структура, якая ўключае ў сябе самыя розныя напрамкі дзейнасці — ад народных мастацкіх промыслаў да сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і нацыянальных паркаў. «Калі ёсць праблемы, іх трэба цяпер абазначыць і вырашыць на працягу года», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што наступныя два гады будуць іспытам для ўсёй вертыкалі. «Экзамены здаем усе, у тым ліку і вы», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0