«Белавія» праводзіць традыцыйны распродаж квіткоў па чатырох кірунках. Такая акцыі праводзіцца па чацвяргах кожныя два тыдні.

Адметнасць сённяшняй акцыі — з'яўленне Масквы ў спісе прапанаваных гарадоў.

Квіток з Мінска ў Жукоўскі (прыгарад Масквы) і назад каштуе 24,45 еўра, а ў Дамадзедава — 34,45 еўра. У цану ўключаны багаж.

Вярнуцца ж з Масквы можна ўвогуле за 10 еўра.

Апроч таго, квіткі са зніжкай можна набыць у расійскія Ніжні Ноўгарад і Сочы, а таксама ў Ларнаку (Кіпр).

Квіткі трэба купляць на працягу 14 сакавіка, а паляцець можна з 15 сакавіка да 14 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0