Delfi

Delfi

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, якая знаходзіцца з візітам у ЗША, у сераду заклікала ЗША актыўна падключацца да ваенных вучэнняў у Літве і Польшчы, каб забяспечыць абарону так званага «Сувалкскага калідора», піша Delfi.lt

Грыбаўскайце заявіла пра гэта пасля наведвання каманднага пункта Нацыянальнай гвардыі Пенсільваніі, дзе сустрэлася з камандзірам гэтага падраздзялення - генералам-маёрам Энтані Карэлі. «Для Літвы актуальна, каб вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Пенсільваніі актыўна ўключаліся ў сумесныя вайсковыя вучэнні з батальёнамі НАТА ў нашай краіне і Польшчы і такім чынам садзейнічалі абароне «Сувалскага калідора», - гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным прэзыдэнцкай прэс-службай.

«Сувалкскі калідор» — гэта ўчастак памежжа Літвы і Польшчы працягласцю прыкладна 100 км, на захадзе ён мяжуе з Калінінградскай вобласцю Расіі, на ўсходзе - з Беларуссю. У выпадку вайны яго захоп закрые саюзнікам па НАТА дарогу па сушы да краін Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0