pixabay.com

pixabay.com

Пасол Расіі ў Швецыі Віктар Татарынцаў быў выкліканы 13 сакавіка ў Міністэрства замежных спраў краіны, дзе ад яго запатрабавалі, каб адзін з расійскіх дыпламатаў, якога падазраюць у супрацоўніцтве са спецслужбамі, добраахвотна пакінуў краіну. Гэтую інфармацыю газеце Dagens Nyheter пацвердзілі ў шведскім МЗС.

У канцы лютага неназваны 47-гадовы расіянін быў затрыманы ў Стакгольме на сустрэчы з супрацоўнікам адной са шведскіх IT-кампаній. Расіяніна называюць афіцэрам расійскай разведкі, якія працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём. Паліцыя папрасіла яго пакінуць тэрыторыю Швецыі, але гэтага зроблена не было.

Затрыманы разам з расіянінам грамадзянін Швецыі падазраецца ў шпіянажы на карысць Расіі. Па звестках паліцыі, ён перадаваў розныя звесткі расійскай разведцы прынамсі з 2017 года.

У 2015 годзе аналітыкі шведскай контрразведкі заяўлялі, што не менш за траціну дыпламатаў, якія працуюць у расійскім пасольстве ў Стакгольме, займаюцца шпіёнскай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0