Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што збіраецца вярнуцца ва Украіну пасля прэзідэнцкіх выбараў. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца ўжо на наступны дзень пасля галасавання, г.зн. 1 красавіка, піша kp.ua.

- У мяне ёсць электронны білет на 1 красавіка гэтага года. З Варшавы я лячу ў Кіеў у 14:05 я планую прызямліцца ў Барыспалі. Гэты білет я ўзяў, бо ўпэўнены: Парашэнка не пройдзе ў другі тур і я больш чым упэўнены, што пасля гэтага ніводны памежнік не выканае загад Парашэнки не пускаць мяне ў Украіну, — заявіў Саакашвілі ў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.

Тым часам прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян заявіў, што ніхто яго прапускаць пакуль не збіраецца.

— Гэтая асоба не з'яўляецца грамадзянінам Украіны і няма падстаў для яго ўезду ва Украіну да 2021 года, - адзначыў Слабадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0