Медыкі цяпер маюць магчымасць выпісваць электронныя рэцэпты ў анлайн-рэжыме проста дома ў пацыента. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара па інфармтэхналогій РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Сяргей Новікаў, піша БелТА.

Ён удакладніў, што нядаўна была набыта адпаведная медыцынская інфармсістэма. Сяргей Новікаў распавёў, што доктар, знаходзячыся дома ў пацыента ў любым пункце краіны, можа выпісаць электрoнны рэцэпт з дапамогай телефoна або планшэта, падключаннага да інтэрнэту. На працягу хвіліны ён з'явіцца ў агульнай базе, і «Белфармацыя» або любая камерцыйная аптэчная сетка зможа прадаць медыкамент па рэцэпце. Пры гэтым пацыенту не трэба прад'яўляць папяровы рэцэпт.

Медыцынскія навінкі былі прэзентаваныя на выставе «Ахова здароўя Беларусі», якая стартавала ўчора ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0