Нікалас Мадура заклікаў суграмадзян маліцца, каб аднавіць энергазабеспячэнне ў краіне.

«Прашу маліцца за Венесуэлу. Просіш Госпада — і электрычнасць вяртаецца», — сказаў Мадура. Ён таксама заклікаў грамадзян эканоміць электраэнергію, пакуль не скончацца аварыйныя працы на падстанцыях.

Мадура абвясціў 12 і 13 сакавіка непрацоўнымі днямі з-за перабояў у падачы электраэнергіі, якія адбыліся ў 23-х з 24-х штатаў. Ён абвінаваціў у перабоях ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0