Выбух бытавога газу адбыўся раніцай 14 студзеня ў жылым доме ў горадзе Шахты ў Растоўскай вобласці Расіі, паведамляе «Інтэрфакс».

У выніку абвальвання ў адным з пад'ездаў загінуў адзін чалавек. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку непаўналетняе дзіця.

Па дадзеных МНС, эпіцэнтр выбуху знаходзіўся ў кватэры на дзявятым паверсе будынка. Пры выбуху былі пашкоджаныя чатыры кватэры на дзявятым і восьмым паверхах. У іх пражывалі 14 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Сямёра чалавек выратаваны з-пад завалаў. Яшчэ двое выяўлены жывымі, іх дастаюць з-пад абломкаў.

Пасля выбуху з дома ўсяго былі эвакуяваныя 140 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0