Беларуская чыгунка будзе дачапляць да разрэкламаванага ўкраінскага «цягніка чатырох сталіц» плацкартны вагон Мінск — Рыга.

Квіток на ім з Мінска да Рыгі каштуе 63 рублі. У той час як квіток на плацкарт на цягнік №87 Мінск — Рыга каштуе ад 97 да 101 рублёў. Гэта звязана з адлегласцю: беларускі цягнік ідзе праз Полацк і Дзвінск, а ўкраінскі — праз Вільню, Шаўлі і Елгаву. Так што цяпер можна даехаць цягніком з Мінска да Шаўляў і Елгавы, калі каму раптам у тыя балтыйскія гарады трэба.

Праўда, кошт да Рыгі чыгункай усё адной значна даражэйшы, чым аўтобусам «Мінсктранса». Аўтобусам даехаць да Рыгі каштуе 35 рублёў.

Са снежня папярэдне плануецца пусціць «цягнік чатырох сталіц» праз дзень. А цягнік №87 Мінск — Рыга, магчыма, будзе адменены. Праўда, гэта не дакладна: такія планы пазначаныя ў спісе міжнародных цягнікоў на 2018/2019 год — аднак не выключана, што нешта будзе яшчэ карэктавацца.

Дарэчы, у беларускім вагоне Мінск — Рыга можна танна, па ўнутрыбеларускіх тарыфах, даехаць з Мінска да Смаргоняў і Гудагаю. Сёння апоўначы выехаўшы з Мінска, можна даехаць у Смаргоні за паўтары гадзіны і 5 рублёў 80 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?