У ноч на 14 верасня побач з храмам у Новарасійску пасварыліся двое мужчын. Адным з іх быў 33-гадовы грамадзянін Беларусі, а другім — 50-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе «Блокнот».

Мясцовага жыхара адвезлі ў бальніцу. Медыкі выявілі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом чэрапа, а таксама удар мозгу. 25 верасня 50-гадовы мужчына памёр.

Беларус ударыў пацярпелага ў твар 1 раз, пасля чаго мужчына страціў прытомнасць і ўпаў. Беларус ужо прызнаў сваю віну і супраць яго распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0