23-гадовы бабруйчанін 13 верасня прыйшоў у госці да сваёй сяброўкі. Калі яго знаёмая адхілілася, мужчына скраў у яе банкаўскую картку. Пін-код ад карты сяброўкі ён ведаў.

Два наступныя днi мужчына гуляў на грошы з выкрадзенай карты. Ён расплаціўся ёй пры дапамозе тэрмінала ў «Кароне», «Еўраопце», потым зняў грошы з банкамата. Як ён сам распавёў следчым, купляў пераважна спіртное. Усяго мужчына выкраў з карты 671,74 рубля.

Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?