Бяда здарылася ў Санкт-Пецярбургу. Двое 20-гадовых хлопцаў з сяброўкай прыехалі ў кавярню «Тыповы Піцер» паспяваць у караоке. Скончылася ўсё трагічна.

Падрабязнасці расказала мясцовае выданне «Фантанка». Каля 4-й гадзіны раніцы ў кавярні былі толькі трое гасцей і адзін бармен. Раптам лопнулі трубы з гарачай вадой у доме, у падвале якога і знаходзіўся «Тыповы Піцер». Бармен і кліентка выскачылі з кавярні, а адзін з хлопцаў вырашыў затрымацца, каб адшукаць сваё паліто. Яго сябар хацеў дапамагчы ў пошуках. Але ў выніку абодва хлопцы загінулі.

Аварыя трубаправода прывяла і да іншых бед. У двары дзве машыны праваліліся пад зямлю, якую размыў кіпень.

76 дамоў застаюцца без ацяплення.

Расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?