Фота прэс-службы ўрада Грузіі

Фота прэс-службы ўрада Грузіі

Расіі неабходна вывесці свае войскі з тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія Грузія лічыць акупаванымі тэрыторыямі. Пра гэта на агульных дэбатах высокага ўзроўню 73-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзэ, паведамляюць Навіны Грузіі

Кіраўнік грузінскага ўрада абвінаваціў Расію ў невыкананні міжнародных абавязацельстваў, уключаючы Пагадненне аб спыненні агню ад 12 жніўня 2008 года. «Мы, са свайго боку, выканалі гэта пагадненне цалкам. Акрамя таго, мы выконваем юрыдычна абавязковае пагадненне аб непрымяненні сілы. Гэта пацвярджае незваротнасць нашай палітыкі па выключна мірным урэгуляванні гэтага канфлікту. Менавіта таму я настойліва заклікаю Расійскую Федэрацыю выканаць падпісаныя міжнародныя абавязацельствы і вывесці акупацыйныя сілы з тэрыторыі Грузіі», — сказаў Бахтадзэ.

Ён таксама дадаў, што для мірнага вырашэння канфлікту Тбілісі актыўна спрабуе задзейнічаць фармат Жэнеўскіх міжнародных дыскусій. Бахтадзэ адзначыў, што гэтыя спробы сутыкаюцца на абсалютна «неабгрунтаваныя і абсалютна непрымальныя моманты супраціву з боку Расіі».

«У 21-м стагоддзі, калі людзі, нацыі і культуры імкнуцца да большай інтэграцыі і развіцця, стварэнне штучных бар'ераў і перашкод, у тым ліку і з калючага дроту, абсалютна непрымальныя. Мы хочам выйсці з тупіка на расійска-грузінскіх перамовах, але дамагчыся гэтага можна толькі пры павазе тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту Грузіі і прынцыпаў міжнароднага права», — указаў ён.

Таксама Бахтадзэ звярнуўся да жыхароў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, сказаўшы, што любы поспех Грузіі - гэта і «іх поспех». Прэм'ер заклікаў расійскія ўлады «не падрываць і не кампраметаваць мірныя ініцыятывы» уладаў Грузіі, арыентаваныя на суграмадзян на акупаваных тэрыторыях.

«У нас агульнае гістарычнае мінулае, якое павінна пракласці шлях да нашай агульнай будучыні. Я ўпэўнены, я перакананы, што гэта будзе будучыня міру і працвітання. Абавязак грузінскіх уладаў — абараніць і гарантаваць права кожнага грамадзяніна, і мы гатовыя выконваць гэты абавязак незваротна. Яны павінны карыстацца ўсімі выгодамі, даступнымі ў Грузіі, няхай гэта будуць правы чалавека, адукацыя, ахова здароўя ці бязвізавыя паездкі ў Еўропу … Яшчэ раз я хацеў бы заклікаць Расію не падрываць і не кампраметаваць нашы мірныя ініцыятывы і дазволіць жыхарам акупаваных тэрыторый жыць годным жыццём», - заключыў прэм'ер-міністр Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0