Аляксандр Лукашэнка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ запрасіў замежных лідараў наведаць II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што правядзенне такога грандыёзнага спартыўнага мерапрыемства - гэта вялікі гонар для Беларусі. «Вы ведаеце, што ў нашай краіне актыўна падтрымліваецца і прапагандуецца развіццё спорту. Мы перакананы, што ён з'яўляецца інструментам умацавання даверу і ўзаемаразумення паміж народамі», - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў удзельнікаў саміту прыняць удзел ва ўрачыстых цырымоніях адкрыцця і закрыцця гульняў і выказаў надзею, што ім удасца наведаць і самі спаборніцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?