Настассю шукалі з 29 мая. Яна вучылася ў Жылічскім сельгаскаскаледжы, у той дзень вярталася ў сваю вёску Паўлавічы (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла.

Апошні раз яе бачылі, калі дзяўчына выходзіла з аўтобуса на сваім прыпынку. Са слоў кіроўцы, тое было каля 13 гадзіны. Дадому Настасся так і не прыйшла.

Адзначалася, што ці дзяўчына, ці хтосьці з яе тэлефона наведвалі акаунты Настассі ў сацсетках, пісаў партал Bobruisk.ru.

І вось праз тыдзень дзяўчыну знайшлі мёртвай. Па словах мясцовых жыхароў, за прыпынкам, на якім выйшла Анастасія, знаходзіцца бярозавы лясок. Там і ляжала цела дзяўчыны.

Міліцыя падрабязнасці пакуль не агучвае. Вядома толькі, што прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?