Былы мэр Нью-Ёрка, а цяпер адвакат Дональда Трампа Рудзі Джуліяні заявіў, што паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын «на каленях маліў» не адмяняць саміт з амерыканскім прэзідэнтам, пасля таго, як Трамп абвясціў, што саміт не адбудзецца.

Выступаючы на канферэнцыі ў Ізраілі, Джуліяні заявіў, што пайсці назад Пхеньян прымусіла менавіта жорсткая пазіцыя Дональда Трампа.

Трамп абвясціў пра адмену саміта ў маі, абвінаваціўшы Паўночную Карэю ў тым, што яна паводзіць сябе «надзвычай агрэсіўна і варожа».

Газета Wall Street Journal першай паведаміла пра словы Рудзі Джуліяні. «Ну, Кім Чэн Ын зноў упаў на калені і пачаў прасіць, а гэта менавіта тая пазіцыя, якую мы хочам, каб ён заняў», - цытуе Джуліяні газета.

Паўночная Карэя пакуль ніяк не адрэагавала на словы адваката Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?