Першую электраэнергію, выпрацаваную на блоку №1 Беларускай АЭС, плануецца \даць ў I квартале 2019 года, паведаміў сёння падчас прэс-тура на АЭС начальнік рэактарнага цэха станцыі Аляксандр Канюка, піша БелТА.

Зараз на першым блоку вядуцца мантажныя работы. Яны завершаны на 90%. «Усё асноўнае рэактарнае і турбіннае абсталявання ўстаноўлена, пачынаецца паслямантажнае прамыванне», — растлумачыў ён.

Ядзернае паліва павінна быць завезена ў канцы гэтага года. Ад расейскага завода-вытворцы на пляцоўку ў Астравец яго плануецца транспартаваць чыгуначным транспартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0