У Брэсцкай вобласці распрацоўваецца генеральны план першай у рэгіёне «вёскі будучыні», паведаміў карэспандэнту БелТА галоўны архітэктар вобласці Аляксандр Жаркоў.

Пілотнай тэрыторыяй абраны аграгарадок Астрамечава ў Брэсцкім раёне. У цяперашні час спецыялісты займаюцца распрацоўкай генплана развіцця населенага пункта. Першыя вынікі рэалізацыі праекта мясцовыя жыхары змогуць ацаніць у 2018—2019 гадах.

Для Астрамечава распрацавана канцэпцыя пад назвай «Экавёска». Праект прадугледжвае значнае пашырэнне аграгарадка за кошт стварэння тэматычных зон. У прыватнасці, з'явяцца новыя жылыя кварталы. На першым этапе прадугледжваецца выдзяленне не менш чым 300 зямельных участкаў. Іх змогуць атрымаць не толькі жыхары Астрамечава і навакольных вёсак, але і берасцейцы.

«Астрамечава размяшчаецца ў памежжы, побач пагранпераход «Пясчатка». Недалёка знаходзяцца Брэсцкая крэпасць, Белавежская пушча і Камянецкая вежа. Пасёлак з 500-гадовай гісторыяй мае багатую культуру. Таму канцэпцыя» вёскі будучыні» скіравана на тое, каб развіваць тут экалагічны турызм. Цяпер гэты кірунак вельмі запатрабаваны», — адзначыў галоўны архітэктар Брэсцкай вобласці.

У аграгарадку створаць парк, які звяжа яго веладарожкамі і экасцежкамі з прылеглымі гаямі і лясамі. Праект прадугледжвае добраўпарадкаванне спартыўнай зоны, устаноўку вулічных трэнажораў, гульнявых пляцовак.

Чытайце таксама: Ад 1000 рублёў за метр. Што прапануюць рэгіянальныя забудоўшчыкі? Агляд ад Realt.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0