Грамадзян Украіны, якія хочуць атрымаць від на жыхарства ў Польшчы, пытаюцца пра іх стаўленне да Сцяпана Бандэры і УПА. Калі аплікант вагаецца або недастаткова выразна выказваецца па гэтых пытаннях, то заяўкі адхіляюцца, перадае «Еўрапейская праўда», спасылаючыся на RP.pl

Паведамляецца, што адзін заяўнік атрымаў адмову, хоць яго дзяды і бацька мелі польскае грамадзянства.

Адказваючы на пытанне пра сваё стаўленне да дзейнасці АУН-УПА, ён адказаў: «А хіба я ведаю, ніколі не быў у гэтых сувязях, таму я не ведаю. У кожнага свая праўда. Кажуць, яны былі ў Польшчы і Украіне. Ніколі ў гэта не ўдумваўся».

Іншае пытанне датычылася трагедыі на Валыні. «Я чуў, і чуў, што нядаўна выйшаў фільм. Але там былі маскоўцы ў тым ліку, то сапраўды невядома хто і што зрабіў… Шмат людзей загінула, гэта толькі вядома.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0