Columbia University Medical Center
На невялікім фрагменце клейкай стужкі размешчана мноства мікраіголак, дзякуючы якім наначасціцы прэпарата пранікаюць у арганізм і спрыяюць ператварэнню белых тлушчавых клетак у бурыя, якія потым расшчапляюцца, удзельнічаючы ў тэрмагенэзе — выдзяленні цяпла.
У апошнія гады былі распрацаваныя розныя прэпараты, якія спрыяюць пераўтварэнню белага тлушчу ў буры, але ўсе яны былі ў форме таблетак ці ін'екцый і валодалі пабочнымі эфектамі: засмучэннем страўніка, павышэннем ломкасці костак або павелічэннем масы цела. Форма ж пластыру з мікраіголкамі дазволіла вырашыць гэтую праблему.
Пластыр трэба прыклеіць да той вобласці, у якой патрабуецца пераўтварыць белыя тлушчавыя клеткі ў бурыя, і прэпарат будзе дастаўлены проста да тлушчавай тканкі.
Навукоўцы пратэставалі пластыр на мышах з атлусценнем, выкарыстоўваючы яго раз на тры дні на працягу чатырох тыдняў. На адзін бок мышы яны прыклейвалі пластыр з прэпаратам, на другой — без. Па выніках эксперыменту на тым баку, дзе знаходзіўся пластыр з прэпаратам, колькасць тлушчу зменшылася на 20%.
Тэсты на людзях пакуль не праводзіліся, але даследчыкі спадзяюцца, што іх вынаходніцтва з часам дазволіць змагацца з такімі праблемамі, як атлусценне і дыябет.





