Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

1. Фільм пра Беларусь і беларусаў зняты беларусамі ў Беларусі ды цалкам за беларускія сродкі (спонсары, партнёры, уласныя выдаткі каманды праекта).

2. Камедыя пра сучасную Беларусь, таму жарты і камічныя сюжэты створаны на аснове рэальных фактаў, гісторый, падзей, выказванняў беларускіх чыноўнікаў і г.д.

3. Фільм падтрымлівалі беларускія кампаніі, таму цікава назіраць, як у сюжэце з'яўляюцца кадры з рэкламай брэндаў, якія спансавалі праект. Здаецца, раней у беларускім кіно такога не было.

4. Акрамя шматлікай прыхаванай рэкламы бізнэс-партнёраў, у фільме шмат, скажам, рэкламы нацыянальных сімвалаў. Бел-чырвона-белыя бранзалет і ноўт, цішоткі symbal.by з малюнкамі «Край вольных» і «Край дужых» у галоўнага героя, арнаментаваныя стужкі, вышыванкі, падкрэслена беларускамоўныя словы і фразы ў дыялогах герояў Аляксея Сапрыкіна і Пятра Клюева, перакрэсленая «Белоруссия» на «Беларусь» і іншае. Гэтыя элементы падаюцца незаўважнымі, але насамрэч з'яўляюцца вельмі яскравымі разынкамі.

5. У стужцы здымаюцца вядомыя беларускія музыкі, адзначу яскравыя запамінальныя вобразы Аляксандра Кулінковіча і Юрыя Навумава з Neuro Dubel. У фільме гучаць песні гуртоў Navi, Recha, The Superbullz, Змітра Вайцюшкевіча ды яшчэ дзясятка выканаўцаў.

Зразумела, каб скласці сваё меркаванне, трэба схадзіць у кінатэатр. Ну і дадатковы маленькі факт: у фільме знялася амаль уся каманда «Арт Сядзібы».

«Мы ж тут не Масква!»: НН наведала закрыты паказ новай беларускай камедыі «Party-zan» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0