Пра гэта паведаміла прэс-сакратар львоўскай Нацпаліцыі Святлана Дабравольская, перадае Zaxid.net.

«Каля 8:30 на дарозе Львоў-Мукачава непадалёк ад Старага Сяла кіроўца Neoplan не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтобус перавярнуўся ў кювет. На момант ДТЗ у салоне знаходзілася больш за 40 пасажыраў», — сказала Дабравольская.

Таксама паведамляецца, што пяцёра пасажыраў з траўмамі звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0