Прадстаўнікі Цэнтра кардыялогіі клінікі імя Страдзіня ў Рызе паведамілі, што ў прэзідэнта Латвіі Райманда Веёніса канстатавана інфекцыйная хвароба (сепсіс) з першасным ачагом на клапанах сэрца. Каб абмежаваць яе далейшы распаўсюд, прынята рашэнне правесці аперацыю на сэрцы.

На дадзены момант кіраўнік дзяржавы праходзіць дадатковыя абследаванні.

Як адзначаюць у клініцы, Веёніс і яго сям'я далі згоду на правядзенне аперацыі. Паводле яе завяршэння (прыкладна ў 15:30) кардыёлагі раскажуць пра вынікі.

18 студзеня Веёніс быў дастаўлены ў бальніцу. Прэс-служба прэзідэнта пацвердзіла, што Веёніс лечыцца ад віруснай інфекцыі, пры гэтым працягваючы працаваць у шпіталі. На наступны дзень было прынята рашэнне перавесці яго пад назіранне кардыёлагаў ў клініку імя Страдзіня.

***

Сепсіс — цяжкі, з медыцынскага гледжання, стан, выкліканы трапленнем у кроў узбуджальнікаў інфекцыі, напрыклад, гноеродных мікраарганізмаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці — таксінаў. Характарызуецца запаленчым працэсам не ў якім-небудзь асобным органе, а ва ўсім арганізме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?