У выніку нападу баевікоў на універсітэт у горадзе Чарсада загінулі, па апошніх дадзеных, прынамсі 20 чалавек. Каля 50 чалавек параненыя. Рух «Талібан» у Пакістане ўзяў адказнасць за гэты напад.

Улады заяўляюць, што чацвёра нападнікаў забітыя, перастрэлка ў універсітэце скончылася. Яна працягвалася каля трох гадзін.

Пакуль невядома, колькі было нападнікаў і колькі з іх усё яшчэ хаваюцца ў будынку універсітэта.

Баевікі былі заблакаваныя ў крыле будынка універсітэта на другім і трэцім паверхах.

Большасць навучэнцаў і выкладчыкаў эвакуявана, але частка з іх застаецца ў будынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0