У Мінску падчас пажару ў майстэрні мастакоў былі пашкоджаныя і знішчаныя карціны, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС Беларусі.

Сёння раніцай выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў паддашкавым памяшканні ў жылым доме па вуліцы Куйбышава.

Работнікі МНС, што аператыўна прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што на гарышчы двухпавярховага жылога дома, прыстасаванага пад майстэрню мастакоў, адбылося загаранне маёмасці на плошчы 10 кв.м.

Неўзабаве пажар быў ліквідаваны. Агонь пашкодзіў карціны, мэблю і драўляную падлогу. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?