Знакаміты італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст Этарэ Скола памёр на 85-м годзе жыцця ў Рыме.

corriere.it

corriere.it

Скола лічыцца адным з галоўных мэтраў сучаснага італьянскага кіно.

Ён быў двойчы намінаваны на «Оскар» і заваяваў мноства ўзнагарод, уключаючы прызы Канскага і Берлінскага кінафестываляў.

Сярод вядомых фільмаў рэжысёра «Незвычайны дзень» (1977) з Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні аб хатняй гаспадыні і яе суседзе, якія не пайшлі на парад у гонар прыезду Адольфа Гітлера ў Рым, і «Мы так любілі адзін аднаго».

Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца, выказваючы спачуванні, назваў Скола майстрам, які мог з неверагоднай вастрынёй разумець Італію, яе грамадства і змены, праз якія яна прайшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?