У сакратарыяце АДКБ у Маскве 25 чэрвеня адбыліся кансультацыі экспертаў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытанні стварэння цэнтра крызіснага рэагавання (ЦКР) АДКБ.
Як паведамляе прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі падыходы да стварэння ЦКР, разглядзелі праекты адпаведнага палажэння і рэгламенту інфармацыйнага ўзаемадзеяння.
Мяркуецца, што цэнтр крызіснага рэагавання АДКБ будзе створаны на базе комплексу праграмна-тэхнічных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій, абсталяванне якога ў цяперашні час ажыццяўляецца на тэрыторыі аднаго з ваенных гарадкоў Міністэрства абароны Расіі ў Маскве.





