На таргах у рамках бесперапыннага двайнога аўкцыёна на БВФБ у Мінску 9 чэрвеня адбыўся імклівы рост даляра і еўра ў дачыненні да беларускага рубля.

Так, на адкрыцці таргоў у 11:00 курс амерыканскай валюты вырас адразу на 82 рублі ў параўнанні з мінулым днём да 15 494 беларускіх, затым знізіўся да 15 488 беларускіх (рост — +76).

Еўра сёння стартаваў з росту на 289 рублёў і на адкрыцці таргоў ужо склаў 17 526 беларускіх, затым ён скінуў адзін рубель — 17 525.

Папярэдні рэкорд быў пастаўлены далярам 2 лютага, калі на таргах БВФБ яго курс склаў 15 450 рублёў.

Затым і даляр, і еўра пачалі паступова зніжацца, а 18 мая курс амерыканскай валюты наогул склаў 14 040 беларускіх, пасля чаго пачаўся рост. Такім чынам за 20 дзён даляр вырас амаль на 1 450 рублёў.

Расійскі рубель сёння — 277,41.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?