Перамогу над БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў капітан «Шахцёра» харват Дарыё Срна дорыць данецкім дзецям і іх бацькам.

«На жаль, сёння перад гульнёй мы даведаліся вельмі страшную навіну пра тое, што здарылася ў Данецку… Гэтая трагедыя стала для нас, з аднаго боку, шокам, а з другога — надала дадатковы стымул гуляць яшчэ лепш. Страшна, калі дзеці пакутуюць у нашым горадзе. Яны — будучыня Украіны, будучыня Данецка і Данбаса. Гэта новыя футбалісты. Гэтую перамогу я б падарыў дзецям і іх бацькам. Сёння ім вельмі цяжка. Мы будзем дапамагаць ім і далей», — прыводзіць словы харвацкага футбаліста прэс-служба «Шахцёра».

«Матэматычна мы яшчэ не патрапілі ў другое кола. Яшчэ ўсё наперадзе! Але ў такой сітуацыі сёння трапіць у плэй-оф вельмі важна для Данбаса, Данецка, балельшчыкаў «Шахцёра» і нашага клуба», - падкрэсліў Срна.

5 лістапада ў выніку траплення снарадаў на школьную пляцоўку ў пасёлку Паўночны Куйбышаўскага раёна Данецка загінула двое дзяцей, яшчэ чатыры знаходзяцца ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?