16 верасня ў Гомелі на прыпынку «8 Сакавіка» міліцыя аператыўна затрымала жыхара абласнога цэнтра 1984 года нараджэння, які пагражаў пасажырам тралейбуса нажом. 

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, затрыманы раней не судзімы, на ўліку ў міліцыі не стаіць, да адміністрацыйнай адказнаці не прыцягваўся.

Разам з тым у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, куды даставілі неадэкватнага пасажыра, сказалі пра маладога чалавека «наш кліент». Верагодна, хуліган стаіць на ўліку ў псіхіятра. 

Абставіны і прычыны ўчынку высвятляюць праваахоўныя органы і ўрачы-псіхіятры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?