Падчас правядзення аператыўнага эксперыменту ў БДУ затрыманая інспектар дэканата эканамічнага факультэта. Паводле папярэдніх дадзеных гэтага эксперыменту, можна сказаць што ў галоўнай ВНУ краіны дзейнічала адладжаная сістэма атрымання хабару ад студэнтаў-завочнікаў. Прычым працэс быў пастаўлены на шырокую нагу, калі грошы браліся не з асобных людзей, а з цэлых груп студэнтаў.

Цікава, што сама інспектар не магла выканаць заданні экзаменаў, таму брала грошы для выкладчыкаў факультэта, прычым не для аднаго і не для двух.

Іншымі словамі, была створаная цэлая сістэма па зборы сродкаў са студэнтаў. Пры гэтым у якасці кліентаў спецыяльна адбіраліся досыць заможныя людзі, напрыклад, дырэктары прыватных прадпрыемстваў.

Інспектар дэканата эканамічнага факультэта БДУ была затрыманая падчас атрымання 2 тысяч даляраў, якія ёй у сталічнай кавярні перадаў дырэктар прыватнага прадпрыемства, які вучыцца на факультэце. Прычым грошы перадаваліся ад некалькіх аналагічных студэнтаў для шэрагу выкладчыкаў БДУ.

У цяперашні час Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да затрыманай па ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падбухторванне да давання хабару).

Цяпер аператыўнікі ГУБАЗіК МУС і следчыя СК спрабуюць высветліць, хто з выкладчыкаў БДУ быў датычны да карупцыйнай схемы. Аднак ужо сёння інфармаваныя асобы кажуць, што затрыманая была толькі перадаткавым механізмам і ў свае 23 гады відавочна не магла сама ўсё гэта задумаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?