Пра гэта не гаворыцца ў апавяданнях, але фанаты твораў Конан‑Дойла шляхам розных падлікаў высветлілі, што Шэрлак Холмс нарадзіўся 6 студзеня. Год нараджэння вядомы - 1854 г.

Дарэчы Джон Хэміш Уотсан (Ватсан) на два гады старэйшы за Холмса.

Усяго Шэрлак Холмс з’яўляецца ў 56 апавяданнях і 4‑х аповесцях Артура Конан‑Дойла.

Першая кніга — «Эцюд у пунсовых колерах», была напісаная ў 1887 г. Апошні зборнік — «Архіў Шэрлака Холмса» быў апублікаваны ў 1927 г.

У 1891 г. Конан‑Дойл спрабаваў спыніць гісторыю сышчыка, забіўшы яго ў бойцы з прафесарам Марыарці, але на пісьменніка абрынуўся паток лістоў абураных чытачоў, якія патрабавалі ўваскрасіць легендарнага сышчыка. Таксама ёсць меркаванне, што забойства Холмса - гэта быў хітры маркетынгавы ход пісьменніка.

Тым не менш, Холмс вяртаецца ў апавяданні «Пусты дом».

У кіно многа хто зняўся ў ролі Холмса, але самы вядомы выканаўца ролі - расійскі актор Васіль Ліванаў, які ў 2006 г. быў узнагароджаны Ордэнам Брытанскай імперыі за стварэнне вобраза Холмса ў кіно.

Між іншым вобраз доктара Хауса пабудаваны на Холмсе: тыя ж наркотыкі, праўда, піяніна замест скрыпкі, пражыванне ў доме №221, сугучнае прозвішча – Холмс/Хаус, як і ягонага адзінага прыяцеля доктар Уілсан/ доктар Уотсан.

***

Дарэчы гэтымі днямі на тэлеканале «Тэлеклуб» транслюецца рэтраспектыва фільмаў «Шэрлак Холмс і доктар Ватсан» з Ліванавым і Саломіным.

І куды без музыкі Уладзіміра Дашкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0