Існуе план, паводле якога ўжо ў 2015 годзе насельніцтва павіннае будзе аплачваць 100% выдаткаў на ацяпленне, водазабяспечанне, электраэнергію і іншыя выгоды цывілізацыі. Аднак ва ўрадзе многія пытанні да гэтага часу не вырашаныя: уводзіць дыферэнцыяваную аплату ці рабіць зніжкі для малазабяспечаных слаёў насельніцтва? Сваё катэгарычнае меркаванне з гэтай нагоды выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка.

«Давайце зробім так: багаты чалавек 120–150% хай плаціць камунальных выдаткаў. Бедны чалавек, з якога ўзяць сёння няма чаго, — 25–30%. І мы вырашым праблему, — сказаў Лукашэнка ў час сустрэчы з чальцамі ўрада і Нацбанка. — Але вы нават не рушылі ў гэтым кірунку ва ўрадзе, таму што думаеце, што і вам калісьці будзе, вы ж не бедныя — 120% плаціць. Дык я вам дам дадаткова гэтыя грошы, каб вы маглі заплаціць».

«Багаты чалавек не павінен плаціць 30 або 25% камунальных, — працягваў Лукашэнка. — Ён і не хоча. Вы яго ў камісію вазьміце. Скажыце, што ты павінен столькі заплаціць. Але гэта ж, Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч — рэд.], трэба, як у савецкія часы: пайсці па дамах, паглядзець, улічыць усё. Мы ж не прывыклі хадзіць? У нас у кабінеце вырашылі — бабах — плаціць. Мы ж не прывыклі дыферэнцыявана працаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?