Чэргі па візы ў беларускіх консульскіх установах у Польшчы несупастаўна меншыя, чым чэргі па атрыманне польскіх віз у Беларусі, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 24 мая.

Так прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства пракаментаваў інфармацыю пра тое, што польскі бок звярнуўся з просьбай павялічыць колькасць консульскіх супрацоўнікаў, каб пазбегнуць праблем чэргаў.

Як заявіў Савіных, у Беларусі польскія візы выдаюць 26 консульскіх работнікаў, тады як у Польшчы — 12 беларускіх. «Нагрузка па выдачы віз на аднаго консула прыкладна супастаўная, — мяркуе прэс-сакратар МЗС. — Разам з тым чарга ў беларускім пасольстве несупастаўна меншая, а хуткасць выдачы віз большая».

Савіных лічыць, што больш эфектыўнай работы «можна дабіцца за кошт паляпшэння арганізацыі выдачы віз, а таксама вызвалення консульскіх супрацоўнікаў ад неўласцівых ім функцый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?