Раніцай у сераду, 28 сакавіка, як мяркуецца, у раёне вуліцы Сямашка ў Мінску знік Віталь Міхайлавіч Савасценя, 1987 года нараджэння.

Хлопец пражывае па вул. Прытыцкага, 124.

28 сакавіка ён павінен быў прыбыць у 9 бальніцу на вул. Сямашка на абследаванне для ваенкамата. Аднак у 12.00 родным хлопца паведамілі, што Віталь не з'явіўся ў бальніцу. З таго часу пра лёс і месцазнаходжанне маладога чалавека нічога не вядома.

Цяпер у Віталя кароткая фрызура.

Цяпер у Віталя кароткая фрызура.

Прыкметы:

рост каля 170 см,

валасы цёмна-русыя, стрыжка кароткая.

Быў апрануты ў цёмна-сінія джынсы, чорную куртку, зімовыя чаравікі.

Па словах брата, Віталь атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў БДУІР, працаўладкаваны, страху перад ваенкаматам у яго не было.

Калі вы бачылі Віталя 28 сакавіка або валодаеце інфармацыяй пра яго лёс, калі ласка, патэлефануйце:

+375 44 565 93 63 (Аляксандр, брат) ці +375 25961 37 45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?