Працоўныя пенсіі ў лютым гэтага года ў выніку пераразліку будуць павялічаныя ў сярэднім на 24%.

Гэта павышэнне закране звыш 2,4 млн. чалавек, якія атрымліваюць працоўныя пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.

Яна нагадала, што ў адпаведнасці з указам № 35 «Аб павышэнні пенсій», пераразлікі працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне ў 2012 годзе будуць ажыццяўляцца штоквартальна.

Так, пераразлік з 1 лютага будзе зроблены зыходзячы з сярэдняга заробку работнікаў у краіне за IV квартал 2011 года. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, яна склала 2 млн. 543 тыс. 832 рублі.

Сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросту павялічыцца, паводле ацэнкі, да 1 млн. 252 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?