У Слоніме Гродзенскай вобласці супрацоўнікі мясцовага РАУС выявілі і знішчылі цэлае поле дзікарослых канопляў. Каля дваццаці сотак наркатычнай расліны расло ў межах... горада, непадалёк ад ажыўленай трасы.

Дзялянку выявіла група наркакантролю і супрацоўнікі КДБ, якія прынялі рашэнне неадкладна знішчыць расліну.

Пры дапамозе трактара каноплі зрэзалі, перамалолі адмысловай тэхнікай, вывезлі і закапалі. Усяго было знішчана каля тоны наркасыравіны.

Зараз праваахоўныя органы будуць разбірацца, ці вырасла пустазелле само, або яго хтосьці наўмысна пасадзіў. У любым выпадку,

мяркуючы па зламаных верхавінах, а таксама пратаптаных дарожках, відавочна, што хтосьці выявіў "поле цудаў" раней за міліцыю.

Нагадаем, што дзікія каноплі таксама лічацца наркотыкам. І за захоўванне канабіса можна пазбавіцца волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. А за збыт і распаўсюджванне - ад 5 да 13 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?