Дзмітрый Няфёдаў, які адказваў за суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

3 чэрвеня, у пятніцу, каля апоўначы на кватэру да Дзмітрыя Няфёдава прайшлі з вобшукам супрацоўнікі КДБ. Афіцыйна — па справе падпалу Дома правасуддзя. Як паведаміў адзін з сяброў Няфёдава, вобшук праводзіўся павярхоўна. Галоўная мэта праходу — забраць камп’ютар. Дзмітрый — адзін з адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вконтакте, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.

Падчас вобшуку на Дзмітрыя склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за лаянку.

Падчас судовага пасяджэння, як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», суддзя Мікалай Балаўнёў накіраваў справу на дапрацоўку. Ён звярнуў увагу на тое, што ўказаны ў пратаколе час, калі Дзітрый Няфёдаў лаяўся, не супадае з часам правядзення вобшуку на яго кватэры.Грамадскага актывіста вызвалілі ў залы суда.

Пасля затрымання Няфёдава яго паспелі выдаліць з ліку адміністратараў суполкі. Таму доступу да яе Дзмітрый ужо не мае.

Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікае людзей выходзіць у пэўны час на галоўную плошчу свайго горада. Выходзіць, каб паказаць, колькі сапраўды людзей хоча перамен. Ні пра якія гвалтоўныя дзеянні гаворкі ў суполцы не вядзецца.

Гэта ўжо не першы выпадак за апошнія дні, калі спецслужбы затрымліваюць адміністратараў суполак Вконтакте. Таксама ў пятніцу, 3 чэрвеня, у КДБ забралі Сяргея Паўлюкевіча («Мы за вялікую Беларусь!», «Марш мільёнаў»). Маладому чалавеку загадалі выдаліць суполкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?