У Кітаі ў выніку сутыкнення парома з падводным аб'ектам пацярпелі не менш 124 чалавек. Паром, які рухаўся з Макаа ў Ганконг, перавозіў 163 пасажыры, на борце таксама знаходзіліся 11 членаў экіпажа.

Пры сутыкненні судна дало цеч і было абясточана. Да месца аварыі былі высланы лодкі, а да пірса ў Ганконгу прыбылі машыны хуткай дапамогі, якія павезлі пацярпелых у бальніцы.

Як паведамляюць відавочцы, некаторыя пацярпелыя чакалі дапамогі на борце парома некалькі гадзін. Па дадзеных мясцовых СМІ, пяць чалавек усё яшчэ знаходзяцца ў крытычным стане.

У Ганконгу вельмі ажыўленыя водныя шляхі, прычым маршрут з Макаа лічыцца адным з самых папулярных. Нягледзячы на высокія стандарты бяспекі, у апошнія гады адбылося адразу некалькі інцыдэнтаў. У прыватнасці, у кастрычніку 2012 года ў выніку сутыкнення прагулачнага катара і пасажырскага парома загінулі 39 чалавек. Капітан парома быў прызнаны вінаватым у ненаўмысным забойстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?