12 кастрычніка

14:22

Назіральнікі АБСЕ: Падлік галасоў быў несумленным

11:15


ЦВК: самым пратэстным раёнам быў Дрыбінскі, а ў Нароўлі за Лукашэнку прагаласавалі 98,4% СТАТЫСТЫКА

10:32

Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам ужо на гэтым тыдні

10:23

За Улаховіча прагаласавала меней народа, чым ён сабраў подпісаў

09:59

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

09:10

На Плошчы затрыманыя пяць анархістаў, сёння — суды

02:31

Ярмошына: Лукашэнка 83,49%, супраць усіх 6,4%, Караткевіч 4,4%

01:22

Яўка на выбарах склала амаль 87%

01:10

ЦВК: У Мінску за Лукашэнку прагаласавалі 65,58%, за Караткевіч — 6,99%

01.05

На ўчастку, дзе назірала амерыканскае пасольства, у Лукашэнкі 68,7%, а супраць усіх 21,25%

00:47

Бабруйск: яўка на ўчастку №26 склала ўсяго 62,7%

00:45

Як з Плошчы Незалежнасці рускі дух выганялі ВІДЭА

11 кастрычніка

23:47

Андрэй Дзмітрыеў: «Вынікі выбараў мы не каментуем»

23:45

У першых шэрагах маніфестантаў на праспекце ішла група правакатараў

23:41

На ўчастку ў Маладзечне Караткевіч набрала 18,6%

23:30

У штабе Караткевіч святкуюць:

Максім Хлябец у Твітары супаставіў фоты банкета ў Гайдукевіча і ў Караткевіч:

«А вообще, я в предчувствии депрессии. Особенно когда слышу, что сейчас вливают в уши по ТВ беларусам», — дадае Хлябец.

23:10

«Празрыстасць» падліку галасоў. Гэта ўсё, што змаглі пабачыць назіральнікі на сталічным участку

22:52

Лідары апазіцыі заклікаюць не прызнаваць вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі

22:45

Назіральніца, якая не падала Лукашэнку руку: «Я паказала стаўленне людзей да яго»

22:42

На ўчастку ў Рагачове камісія дазволіла назіраць за падлікам. Яўка 67%, Лукашэнка 65%, Караткевіч 25% КОПІЯ ПРАТАКОЛА

22:38

Даволі крытычныя водгукі на адрас Дзмітрыева і Караткевіч у Фэйсбуку:

І вось: «В эфире Еврорадио Татьяна Короткевич заявила, что Лукашенко на избирательном участке заговорил о реформах — это итог ее избирательной кампании. А Андрей Дмитриев сказал, что они вошли в долгий избирательный марафон, потому что теперь будут парламентские выборы», — піша ў ФБ журналістка Святлана Калінкіна.

22:34

Лідары апазіцыі праводзяць прэс-канферэнцыю ў офісе АГП

22:28

На ўчастку, дзе галасавала Ярмошына, Лукашэнка атрымаў 68,1% галасоў

22:24

Участак у Мінску: Афіцыйна абвешчаныя лічбы — больш за 20% супраць усіх

22:18

Падлік галасоў у Салігорску. Назіральнікі бачаць толькі філейныя часткі. Фота з сацыяльных сетак.

22:16

Назіральнік з Мінска Pavel Yukhnevich піша ў Фэйсбуку:

«На маім участку абвешчаныя наступныя вынікі:

Лукашэнка - 578

Супраць усіх - 205

Караткевіч - 89

Гайдукевіч - 43 

Улаховіч - 28»

22:08

Гайдукевіч і Улаховіч павіншавалі Лукашэнку з перамогай

22:06

Карыстальнікі сацыяльных сетак эмацыйна ўспрынялі ўдзел экс-кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука ў жывым эфіры БТ пасля закрыцця ўчасткаў. Раманчук там хваліў праграму Аляксандра Лукашэнкі.

22:03

На мінскім участку, дзе камісіяй кіруе мультымільянер Тапузідзіс, перамагае кандыдат «супраць усіх»

21:20

Радыё «Свабода» паведаміла, што зніклі Таццяна Караткевіч і кіраўнік яе штаба Андрэй Дзмітрыеў. Яны не адказвалі на званкі.

Аднак усё аказалася празаічна. Тое самае радыё «Свабода» неўзабаве паведаміла, што яны нікуды не зніклі, а вячэраюць у кавярні «Грунвальд».

21:00

Хоць апазіцыя не заклікала на Плошчу, людзі зладзілі шэсце па праспекце ФОТА, ВІДЭА

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

20:55

Незалежная назіральніца дэманстратыўна засталася сядзець перад Лукашэнкам

Фота Сяргея Грыца, Associated press.

Фота Сяргея Грыца, Associated press.

Гэта 49-гадовая Наталля Гарачка-Басалыга. Яна была адным з двух незалежных назіральнікаў на ўчастку, дзе галасаваў Аляксандр Лукашэнка. Гэтае фота стала хітом беларускіх сацыяльных сетак.

20:47

У штабе Гайдукевіча — святкаванні, фота Кацярыны Барысевіч, kp.by

У штабе Гайдукевіча — святкаванні, фота Кацярыны Барысевіч, kp.by

20:40

Таццяна Караткевіч п'е маркоўны фрэш у кавярні «Грунвальд». Фота з твітара Радыё «Свабода».

20:28

Караткевіч не верыць у агучаныя лічбы

20:22

Вынікі экзіт-пола БКМА: Лукашэнка 84,1%, Гайдукевіч 5,2%, Караткевіч 4,9%

20:18

Вынікі экзіт-пола «Еўразійскага барометра»: Лукашэнка 80,3%, Караткевіч 5,6%, Гайдукевіч 5,1%

20:16

Вынікі экзіт-пола Акадэміі навук: Лукашэнка 82,9%, супраць усіх 5,9%, Гайдукевіч 4,4%, Караткевіч 4,3%

20:04

На закрытых участках за Лукашэнку прагаласавалі 89%

20:01

На Плошчу выйшлі некалькі чалавек са сцягам ФОТА, ВІДЭА

19:50

Шмат інфы пра беларускія выбары па-англійску тут: Belarus Presidential Elections 2015 - Live Updates From Minsk

19:36

Балаган: Сацыльныя сеткі пра выбары

19:16

Палітычны таталізатар: Лукашэнка – 74%, Караткевіч – 12%

Хутка мы даведаемся, што пра гэта думае Ярмошына. 

19:04

Улаховіча і Гайдукевіча запрасілі на падвядзенне вынікаў на тэлебачанне, а Караткевіч — не

19:02

ЦВК дае яўку 81,77% па стане на 18.00

18:59

Лазавік: Другога тура не будзе

18:48

twitter.com/malishevsky

twitter.com/malishevsky

18:41

За палацам Незалежнасці стаіць 4 аўтобусы з АМАПам без нумароў. З акон бачны шчыты.

NastaDol

NastaDol

18:40

«Я і гэта падвяргаю сумневу. Магу і тое падвяргаць…» — гутарка з Улаховічам у ягоным штабе

Пасля 20-й М. Улаховіч адправіцца ў эфір тэлеканалаў.

18:24

З аднаго з участкаў грамадзяне вяртаюцца паўзком ФОТАФАКТ

18:00

Даслоўны дыялог назіральніка і старшыні выбарчай камісіі: Чаму вы лічыце, што можаце вызначаць за мяне будучыню?!

17:56

17:44

ЦВК паведамляе пра змову назіральнікаў з мэтай правакацыі

17:33

Выбары з Драздах

Людзі п'юць напоі ў буфеце

і шампанскае

і шампанскае

Дзяўчына ўжывую спявае джаз і соўл.

Дзяўчына ўжывую спявае джаз і соўл.

17:22

На фота радыё «Свабода» ўнізе: Таццяна Караткевіч галасуе разам са сваім мужам. Аляксандр Лукашэнка назваў яе мужа Віталя «крайнім апазіцыянерам» і «зуброўцам». Муж ніяк не ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Караткевіч і адмаўляўся ад кантактаў з журналістамі. Як прызнавалася сама Караткевіч, ён не верыць у магчымасць перамен праз выбары.

17:21

Караткевіч пра свайго мужа і сэксізм Лукашэнкі

17:15

У пяці раёнах Гомельскай вобласці яўка ўжо склала 90%

17:04

ЦВК дэкларуе яўку 74,6% па стане на 16:00

17:02

На участку ў Драздах выбары адбыліся ўжо ў 11.30. Тады быў перакрочаны парог 50%. А па стане на 20.00 там прагаласавала 65%, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы».

16:59

У Гомелі на адным з участкаў выбаршчыца ўдарыла па твары назіральніка

16:17

Кіраўніцтва мінскага таксі «Алмаз» заклікае таксістаў устрымацца ад размоў на палітычныя тэмы

Адпаведныя паведамленні атрымалі ўсе супрацоўнікі фірмы.

16:12

Рэпер Вожык: Мы пад пляшку гарэлкі ўжо пяты раз абіраем Лукашэнку

Рэпер Вожык да дня выбараў прэзэнтуе на сайце «Арт Сядзібы» свой новы твор — сумную песьню-развагу «Абіраем Лукашэнку».

«Назва трэку гучыць як агітацыя ў дзень цішыні, але насамрэч усё трошкі складаней», — кажа рэпер.

16:03

Статкевіч пракаментаваў заклік Лукашэнкі да апазіцыі «жыць па законе»

15:48

Слуцкі раён: надомнаму галасаванню падвергнулі нават тых, хто прагаласаваў

15:33

Алег Гайдукевіч: Мы ідзём на другім месцы!

Намеснік старшыні ЛДПБ, і па сумяшчальніцтве сын кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча прагназуе, што яго бацька мае 10% галасоў.


15:32

У Оршы прагаласаваць датэрмінова «запісаўся» памерлы мужчына

15:23

На ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка, падзялілі кабанчыка — фота Сяргея Гудзіліна

На ўчастку № 1 у Мінску, дзе галасаваў Аляксандр Лукашэнка, падзялілі смажанае парася. Галава заважыла на 66 тысяч. Многія заўважылі сёння, што буфет на ўчастку вызначаўся рэкордна нізкімі цэнамі.

15:07

На 14.00 яўка склала амаль 65%

У Беларусі праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта краіны. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 20.00.

Па стане на 14.00 яўка склала 64,90%. На 12.00 яўка выбаршчыкаў склала 51,20%. У тым ліку датэрмінова прагаласавалі 36,05%

14:37

У памяшканні сярэдняй школы па вуліцы Слабадской (Малінаўка-6) размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі №№74 і 76. У школьных буфетцах шчодра наліваюць выбарцам. І як вынік – непрытомныя целы валяюцца на абедзенных сталах і ніхто гэта не спяшаецца прыбраць: а раптам электарат пакрыўдзіцца? — напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Сыс.

14:34

А вось што адбывалася на вуліцы перад участкам №16, дзе ўсім, хто прагаласаваў, давалі паўтара літра піва «Крыніца».

14:30

Выбары ў рытме танга —АТМАСФЕРНАЕ ВІДЭА з Трактарнага завода

На ўчастку № 40 іграў аркестр.

14:15

Стопрацэнтная яўка - да 10.40. Як прайшло галасаванне ў другім мінскім радзільным доме

13:59

Лукашэнка распавёў сёння, у якіх умовах жыве

13:55

Крычаў: назіральнікі налічылі значна менш выбарцаў, чым камісія

13:43

Лукашэнка назваў Караткевіч «чалавекам у спадніцы»

«Прэзідэнт у нашай краіне займаецца многімі пытаннямі - ад бяспекі да эканомікі, якія чалавек у спадніцы пакуль, напэўна, не зможа выконваць, а калі і зможа, то наша грамадства да гэтага яшчэ не гатова. А тое, што жанчына вылучылася, я вельмі рады, гэта нармальна. Прычым я паназіраў - так, апазіцыянер, але не крычыць жа крыкам — на плошчу, ламаць, крышыць», — выказаўся ён пра Таццяну Караткевіч.

13:27

На ўчастку №40 раздаюць шакалад

На выбарчым участку № 40 у Мінску (раён Трактарнага завода) дзецям ды тым, хто галасаваў упершыню раздаюць шакалад ад «камунаркі». На пытанне назіральніцы Вольгі Мікалайчык на якія грошы набытыя гэтыя падарункі, член камісіі сказаў, што за свае ўласныя грошы. Але чамусьці, калі карэспандэнты НН зайшлі на ўчастак, шакалад схавалі пад паперы.

13:10

ЦВК: Яўка перавысіла 50%, выбары адбыліся

Па дадзеных ЦВК, на 12.00 11 кастрычніка на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала 51,2% выбаршчыкаў. Такім чынам, выбары можна лічыць, што адбыліся.

Найбольшая яўка зафіксавана ў Віцебскай вобласці - 59,8% выбаршчыкаў, найменшая ў Мінску - 39,29%, паведамляе БелаПАН.

13:08

«Мне бясконца сумна, але не ўсё адно», — піша ў сваім ФБ вядомая мінская юрыстка Дар'я Альперн-Каткоўская.

13:00

Лукашэнка прыгразіў апазіцыі: Выбары заканчваюцца ў 20.00. Пачынайце жыць па законе!

12:55

Камунізм на асобна ўзятых выбарах

Як паведамляюць карэспандэнты НН, на выбарчым участку №19, што ў гандлёвым каледжы па вуліцы Даўгабродскай у Мінску, у буфеце бясплатна даюць мінералку. Усім ахвотным — незалежна ад таго, галасаваў чалавек ці не.

12:45

Глуск: пасля заўвагі назіральніка старшыня ўчастковай камісіі выправіў лічбы ў пратаколе без тлумачэнняў ФОТА

12:40

Калякін хацеў галасаваць супраць усіх, але перадумаў

12:31

На ўчастку ў Партызанскім раёне выбаршчыкам даюць купон на паўтарачку піва і кісель

Так выглядае «камплект».

Аляксандр Лукашэнка, 11 кастрычніка 2015. Фота: Васіль Фядосенка, Reuters.

Аляксандр Лукашэнка на наступны дзень пасля выбараў 2010 г., фота Глеба Гараніча, Reuters.

Аляксандр Лукашэнка на наступны дзень пасля выбараў 2010 г., фота Глеба Гараніча, Reuters.

12:29

Караткевіч: Мы чакаем перамогі, чакаем двузначнай лічбы і другога тура

Таццяна Караткевіч прагаласавала а 12-й гадзіне сама за сябе.


12:15

Асноўныя заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе адказаў на пытанні журналістаў пасля галасавання

«Пажаданне да апанентаў — каб мы годна падвялі вынікі выбараў, годна па-беларуску. Я прайграў — я шчыра скажу, што прайграў, хтосьці прайграў — яны павінны шчыра сказаць, што яны прайгралі. Гэта будзе годна беларускага народа, і гэта будзе ў скарбонку нашай дзяржавы і нашага народа», — з такім пасланнем да апанентаў звярнуўся Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на ўчастку.

Ён таксама асцярожна выказаўся на тэмы магчымай нармалізацыі адносін Беларусі з Захадам.

«Усё, што Захад пажадаў, усё, што Захад захацеў бачыць у напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, прызнаюся шчыра, мы зрабілі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму, калі ў Захаду ёсць імкненне ўсталяваць з намі адносіны, ніхто і нішто перашкодзіць не можа».

У той жа час Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў намер захаваць добрыя адносіны з Расіяй. «Расія — самая блізкая краіна Беларусі, і ў гэтым можна не сумнявацца».

У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не абмяркоўваў пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай авіябазы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Беларусь ніколі не будзе пляцоўкай для нападу на любую дзяржаву, сказаў ён адначасова. Аляксандр Лукашэнка перакананы ва ўсталяванні хуткага міру ва Украіне.

«Я гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Але пры гэтым ён лічыць, што рэформы і не патрэбныя, і грамадства да іх не гатовае.

Ён падкрэсліў, што галоўны прынцып яго палітыкі на працягу дваццаці гадоў — «усё павінна быць спакойна, без рэвалюцый, асабліва ў эканоміцы». «Таму я ішоў эвалюцыйным шляхам, нават калі ведаў, што гэты эвалюцыйны шлях не адразу выведзе нас на вынік, але я разумеў, што гэта не балюча будзе народу», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сумняваецца, ці трэба рэформы народу. «Адна справа сказаць «давайце наперад», а, калі наперад пойдзем, хто дойдзе? Таму пытанне не ўва мне. Я гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы, рэвалюцыйныя у тым ліку, хоць гэта не мой прынцып», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. «Калі вы мне дасце карт-бланш на любую ломку і рэвалюцыйнае пераўтварэнне, калі вы гэтага захочаце — дзеля Бога. Мы гэта зробім. Пытанне не ва мне — пытанне ў грамадстве», — сказаў ён.

Ён адкінуў абвінавачванні ў фальсіфікацыі выбараў і змушэнні людзей да датэрміновага галасавання, пад час якога бюлетэні можна дакінуць у скрыні або падмяніць. Па ягоных словах, адзіных міжнародных стандартаў правядзення выбараў не існуе.

12:13

Тыповы адказ атрымаў ад старшыні камісіі назіральнік, электрык Павел Батуеў у Салігорску

12:11

Статкевіч у дзень выбараў носіць бульбу ў склеп

12:08

На 68 участку Першамайскага раёна Віцебска, размешчаным у будынку КУП «Віцьба», сцвярджаюць Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі назірання «Права выбару», адбыўся ўкід бюлетэняў.

Пасля заканчэння датэрміновага галасавання ўвечары 10 кастрычніка яны сфатаграфавалі бюлетэні ў празрыстай скрыні. Раніцай 11 кастрычніка прыкладна а 07:40 бюлетэні ляжалі ў іншым парадку.

http://d2lur0sisdcrej.cloudfront.net/?c=ar&i=157843

11:55

Трэба абавязкова браць на галасаванне дзяцей, каб яны бачылі атмасферу свята. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА агучыў заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін. «Успамінаю ўласныя дзіцячыя ўражанні ад выбараў — гэтыя сцягі, шапікі, цукеркі … Вельмі яркая карціна свята. Таму, калі ў вас ёсць дзеці, абавязкова бярыце іх з сабой на выбары, каб яны бачылі гэтую абстаноўку».

11:54

Лукашэнка на выбарчым участку: «Усё, што Захад пажадаў, — мы зрабілі»

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў апанентам годна падвесці вынікі выбараў.

«Той, хто прайграе павінен годна гэта прызнаць. Калі я прайграю — прызнаю».

Лукашэнка таксама ўпэўнены ў тым, што гэтыя выбары дапамогуць палепшыць адносіны з Захадам. «Толькі калі Захад сам гэтага захоча. Усё, што Захад пажадаў — мы зрабілі».

11:52

Лукашэнка прыйшоў галасаваць з Колем

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак №1 Мінска разам са сваім малодшым сынам Мікалаем, які і апусціў выбарчы бюлетэнь у скрыню для галасавання.

11:48

На ўсякае ўсё: Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты (акрамя выключаных сайтаў зоны.by)

11:44

Анекдот. Прагаласавала конніца і баяры панцырныя

11:43

Лябедзька будзе назіраць на «самым брутальным» участку

11:42

Улаховіч пасля галасавання: Пераможа Лукашэнка, але я таксама перамог

11:36

На ўчастку, дзе галасуе Аляксандр Лукашэнка, пірожныя каштуюць ад 1300 да 2800 рублёў. Гэта прытым што ў школьных сталоўках у Мінску цяпер булачкі каштуюць ад 2500 да 6000!

Участак знаходзіцца ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

11:25

Кампанія «Права выбару-2015»: Ёсць разыходжанні ў лічбах яўкі на датэрміновае галасаванне

11:08

Ярмошына: Явка на президентских выборах в Беларуси по состоянию на 10:00 уже составила 40,43%

11:01

Пружанская раёнка «Раённыя будні» апублікавала фота выбрчага ўчастку ў Пружанах, дзе агітацыйны плакат Лукашэнкі вісіця наўпрост над скрыняй для галасавання, піша чытач НН у каментарах на сайце.

10:59

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у газету кур'ёз: «Атрымалi запрашэнне на выбары на майго дзеда, якi памер яшчэ пры СССР у 1988 годзе. Запрашэнне прыкладаю ў файле. Выходзіць, ён у спiсах! На мой погляд, адразу бачна, якiя гэта выбары… Андрэй»

11:03

У «Нашу Ніву» паведамляе чытач з Лагойскага раёна: «В Логойском районе заставляют голосовать досрочно все государственные предприятия. Школы, библиотеки, училище олимпийского резерва (в Плещеницах) проголосовали практически в полном объёме».

Шведская інсталяцыя з нагоды выбараў

Шведская інсталяцыя з нагоды выбараў

10:50

Піша чытач «Нашай Нівы»: «После сообщения про досрочное голосование на Минскоблнефтепродукте на предприятии полный разнос. Драгун Александр Алексеевич ищет где утечка информации. Приказал найти виновных и расстаться с такими людьми. Продолжите эту тему обязательно а то аппарат весь настолько нагловатый что простым людям уже просто жизни нет». 

10:49

«Не-не, мы не з міліцыі» — размова назіральніка з невядомымі ў цывільным падчас шэсця 10 кастрычніка:

10:32

Шэсце за свабодныя выбары ПАДБОРКА ПЛАКАТАЎ

10:30

Буфет на ўчастку, дзе галасуе Аляксандр Лукашэнка: ёсць вараныя ракі і запечанае парася. Каштуе ўсё капейкі. Пірожныя каштуюць ад 1000 да 3000 рублёў.

Фота Віктара Гіліцкага, kp.by.

Фота Віктара Гіліцкага, kp.by.

10:23

Ліст чытача: «Цэнтрвыбаркам, не турбуйце мяне sms-спамам»

10:22

Магілёў: старшыня ўчастковай камісіі адмовіўся лічыць галасы з дэманстрацыяй бюлетэняў

10:22

An election on the balcony of the ‘Russian world’

Артыкул Андрэя Дынько на Politico.eu.

10:18

Анекдот. 36% беларусаў…

10:17

Віцебск: ніводная выбарчая камісія не пагадзілася адкрыта лічыць галасы

10:14

Салігорск: назіральнікі сцвярджаюць, што скрыню для датэрміновага галасавання ўскрывалі

09:57

Караткевіч заклікала галасаваць і выкладваць фоты свайго выбару 

09:49

Гомель: «амерыканцы» заклікаюць на выбары ФОТАФАКТ

09:29

Баранавічы: гарадская камісія не мае звестак аб датэрміновым галасаванні

09:13

Журналіста «Новага часу» выгналі з участка ўжо а 8-й раніцы

10 кастрычніка

23:08

«Беларусь-1»: «На мяжы затрымалі 200 украінцаў са зброяй»

22:38

Святлана Алексіевіч: «Я не пайду на выбары»

22:10

36% прагаласавалі датэрмінова. 36%!

21:48

«Карусельшчыкі», якім плацілі за выбары, збілі назіральніка і спрабавалі забраць у яго ноўтбук

21:34

Дзмітрыеў: Мы не заклікаем да вулічных акцыяў пратэсту 11 кастрычніка

20:31

АМАП затрымаў 12-гадовага сына Караткевіч

18:30

У цэнтры Мінска прайшло шматлюднае шэсце за свабодныя выбары ВІДЭА, ФОТЫ

16:25

Незалежным назіральнікам супрацьстаяць назіральнікі ад улады — «Права выбару»

* * *

Чытай таксама: Міністр аховы здароўя ў дадатак да апартаментаў у Драздах дабудоўвае катэдж за Нацбібліятэкай коштам мільён даляраў

* * *

Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 8:00 да 20:00.

Сёлета ў выбарчыя бюлетэні ўнесеныя чатыры прозвішчы: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча.

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына запэўнівае, што кожныя дзве гадзіны будуць ладзіцца прэс-канферэнцыі, а недзе ў 20:30—21:00 будзе першая канчатковая інфармацыя з закрытых участкаў.

«У 20.30 абвесціць вынікі экзіт-полаў кампанія, якая будзе прызнана асноўнай па іх правядзенні ў нашай краіне. Адначасова я абвешчу пра дадзеныя так званых закрытых участкаў для галасавання, дзе падлік галасоў завершыцца яшчэ днём. Гэта вайсковыя часткі і бальніцы з санаторыямі», — распавяла яна 5 кастрычніка, звярнуўшы ўвагу, што дадзеныя гэтых участкаў і, у асаблівасці, бальніц, дзе праходзяць лячэнне ўсе слаі насельніцтва, «заўсёды прыкладна паказваюць той самы адсотак галасоў, які дасць пасля іх падлік па ўсіх выбарчых участках».

Ніводная незалежная і вартая даверу сацыялагічная кампанія для правядзення эксзіт-полаў не акрэдытаваная.

«Наша Ніва» ў нядзелю, 11 кастрычніка, будзе весці рэпартажы з выбарчых участкаў і штабоў, а таксама адсочваць усе найгалоўныя навіны.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0