Выбары ў Данецкай і Луганскай абласцях павінны прайсці па заканадаўстве Украіны і рабочыя групы Трохбаковай кантактнай групы павінны пра гэта дамовіцца.

Пра гэта заявіла экс-спецпрадстаўнік АБСЕ ў Трохбаковы кантактнай групе Хайдзі Тальявіні, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Мінскі дакумент відавочны — выбары павінны прайсці ў рамках ўкраінскага заканадаўства. Ёсць, вядома, асобныя пытанні, якія трэба ўрэгуляваць. І, натуральна, ёсць вялікія адрозненні. Так што хай рабочыя групы зробяць сваю працу», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0