Нідэрланды абмяркоўваюць са сваімі саюзнікамі магчымасць міжнароднага трыбунала для асоб, якія падазраюцца ў крушэнні малайзійскага Boeing над Данбасам у ліпені 2014 года. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы, знаёмыя з ходам абмеркавання.

Правесці такі трыбунал мяркуецца пры падтрымцы Рады бяспекі ААН. Афіцыйны Амстэрдам разглядае і іншыя варыянты, але мяркуецца, што разгляд справы ў міжнародным трыбунале, а не нацыянальным судзе, будзе найбольш паспяховым.

Расследаванне авіякатастрофы ўсё яшчэ працягваецца. Галандскія пракуроры не плануюць публікаваць абвінаваўчыя акты да таго, як Рада па бяспецы Нідэрландаў выпусціць у кастрычніку справаздачу аб расследаванні авіякатастрофы.

Пасажырскі самалёт Boeing 777, які ляцей з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня 2014 года пад ДНР. На яго борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа, усе загінулі.

У сакавіку паліцыя Нідэрландаў апублікавала інфармацыю групы міжнародных следчых. Там гаворылася, што ў якасці адной з версій следства разглядае пападанне ракеты з расійскага ракетнага комплексу «Бук» з тэрыторыі, кантраляванай баевікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0